Home
tchor
Recent Entries 

Advertisement

Customize

Перечень изучаемых иностранных языков в МГИМО

Беларуская мова для іх хіба ня "иностранная", але звыклае "наречие" чарговага суб'екту федэрацыі. Хай зараз знойдуць спецыялістаў з добрай мовай для сваёй працы на Беларусі. Застаецца толькі набраць іх са студэнтаў беларускага паходжання ў Маскве. Застаецца толькі пашыраць выкарыстоўванне мовы як у віртуальным, там і рэальным жыцці - хай пачынаюць вучыць =)

http://www.mgimo.ru/study/languages/list/index.phtml

18th-Jun-2009 12:30 am - Смешна =)
http://www.charter97.org/ru/news/2009/6/17/19233/
12th-Nov-2008 02:10 pm - Падобна на Беларусь?
"Социальные взрывы случаются не там, где экономический крах, а где пришла пора распределять плоды экономического подъема. Не там, где все более или менее равны в нищете, а где 1% богатых и 9% относительно благополучных материально и психологически резко оторвались от 90% бедных и — что еще более важно — униженных."

Хадаркоўскі піша пра прыродную левату расейскага электарату, і пра будучыя цяжкасці Пуціна і ко са сваім насельніцтвам.

http://www.vedomosti.ru/newspaper/article.shtml?2005/08/01/95305

Прагнозы рэч канешне няблагадарная, але ў разгар Абамаманіі паспрабую даць мой прагноз.
Чамусці так званыя "аналітыкі " пазабываліся на некалькі фактараў, якія ў канцы і стануць вызначальнымі на заўтрашніх выбарах.

1. Расавы фактар. У Штатах быў толькі адзін прэзідэнт-каталік (і тое забілі), лысага, напрыклад, ня было ўвогуле. Што б выбарцы ня казалі перад камерай у краіне, дзе паліткарэктнасць ня ведае разумных межаў, але абсалютнай большасці амэрыканскіх выбарцаў паходжанне Абамы кінецца ў вочы. А прагаласаваць за кандыдата-папуліста, негра-мулата і паслядоўніка маргінальнай царквы з шалёным пастарам, ды яшчэ звязанага з ісламам і маючага другое імя Хусэйн (поўнае - Барак Хусэйн Абама ІІ) - гэта для электарата любой краіны занадта. І што зробіць амэрыканскі грамадзянін калі зойдзе ў кабінку невядома - вельмі вялікая колькасць людзей там можа "адпомсціць" жыхарам чрных гетта Дэтройта, Чыкага ці Філадэлфіі, а потым са спакойнай душой распавядаць камерам, што расавы фактар абсалютна ня істотны на выбарах. Міт пра тое, што ў ЗША вырашальнымі з'яўляюцца галасы чорнай меньшасці смешны - галасаваць прыходзіць прыблізна кожны трэці чорны. Значна большае значэнне будуць мець галасы латынасаў, азіятаў, эмігрантаў з Усходняй Эўропы - усе яны першыя свае годы жылі ў бедных раёнах вакол чорных гетта - яны маюць свае пэўныя непаліткарэктныя высновы аб чорнай меньшасці.
2. Разбіты лягер Дэмакратычнай Патрыі. Кадравы голад у шэрагах Дэмакратычнай Партыі, а таксама даволі радыкальнае спаўзанне яе эстэблішмэнту да левіцовых пазіцыяў прывялі да таго, што на праймарыз першы раз у гісторыі перамогу здабылі два вельмі нетрадыцыйных кандыдаты - жанчына і негр-мулат. Вельмі рызыкоўна, можна было б хаця б пусціць іх у якасці віца-прэзідэнтаў. Поўны разлом Партыі на два немагчымыя да аб'яднання лягеры, і ў выніку абранне Абамы прывялі да адыходу значнай часткі незадаволеных выбарцаў Хілары да Мак Кэйна, ці ўвогуле адштурхнулі іх да няўдзелу ў выбарах. Такой левіцовай Дэмакратычнай Партыі як сёння Амэрыка яшчэ ня бачыла - раскол паміж бедным працоўным людам, нацыянальнымі меньшасцямі ды элітай Партыі - мільянераў ды lawer'аў з Wall Street становіцца ўсё больш глыбокім. А займаць настолькі левыя пазіцыі ў скрайне традыцыяналіскім краю даволі небяспечна для сваёй палітычнай будучыні.
3. Актыўнасць электарату Рэспубліканцаў. Традыцыйны раскол Амэрыканскага грамадзтва на Горад-Вёску. Бальшыня электарату Дэм. Партыі жыве ўсяго ў некалькіх мегаполісах, якія ўжо ня маюць шмат сукупных рысаў з асноўнай часткай краіны - Лос Анджэлес, Новы Йорк, Чыкага, Вашынгтон, Філаделфія, Бостан - вось і ўвесь электарат Дэм. Партыі (канешне дадаецца Новая Англія ды Поўнач Паазёр'я). Увесь астатні абшар краю - "бедны, неадукаваны, рэлігійны, традыцыяналіскі ды red neck" - усё гэта краіна Рэспубліканцаў, для якой пытанні абортаў, сэксуальных меншасцяў, нацыянальна бяспекі вельмі часта стаяць на значна больш высокім мейсцу, чым эканамічныя пытанні.
Хто пойдзе галасаваць у працоўны дзень - зразумела, што Вёска - электарат аднапавярховай Амэрыкі прыйдзе ўвесь, асабліва на гэтыя выбары, каб прагаласаваць ня столькі ЗА, колькі СУПРАЦЬ.

Вось мой прагноз
- канешне аптымістычны - 307 галасоў для Мак Кэйна з 270 патрэбных - але трэба зрабіць немагчымае - узяць Мічыган і Пенсыльванію, якія апошнія 4 кампаніі былі Дэмакратычнымі.





Канешне мажлівы і мінімальны варыянт перамогі - 274 пры дастатковых 270 за Мак Кэйна - пры страце ў Мічыгане і Пенсыльваніі і перамогі ў збольшага рэспубліканскай Невадзе.





А вось з кангрэсам і сэнатам будзе цяжка Grand Old Party - але добра хоць прэзідэнт будзе нармальным, абсалютную ўладу ў Штатах узяць цяжка.
Паглядзім у сераду з раніцы!
Цікавай усім кампаніі!!!

Голас Заходняй Беларусі.

“Пані Альдона, а што вы думаеце пра Беларусь? Яна будзе некалі нармальнай краінай? Багатай, дэмакратычнай?”

Альдона: “Хто яе знае. Калі будзе вайна, дык тады можа і быць. А ня будзе вайны, так і будзем таўпціся. Альбо будзе канец сьвету”.

Карэспандэнт: “А навошта патрэбна вайна?”

Альдона: “Павінна быць вайна. Такі сьвет не павінны быць. Хіба гэта сьвет? Які гэта сьвет! Будзе вайна, застануцца самыя лепшыя людзі. Застануцца людзі годныя. І сьвет той будзе не такі, які ў нас ёсьць”.

Цудоўны матэрыял з беларускай Віленшчыны: 

http://www.svaboda.org/content/Transcript/1332026.html

 








Вось тыя пункты, якія могуць знаходзіцца ў Канкардаце, ці каапроста Пагадненні паміж РБ і Апостальскай Сталіцай.

(Узята з Канкардату з Польшчай 1993 г. - таму можа быць ня такім шырокім у беларускім выпадку.)

- Дзяржава ўзнае аўтаномію Касцёльнага права

- Дзяржава бароніць свабодную і публічнаю дзейнасць Каталіцкага Касцёла (таксама Усходнягя абраду - грэка-каталікоў), якая адбываецца згодна з кананічным правам

- Буйнейшыя каталіцкія Святы - дні вольныя ад працы ( Вялікдзень, другі Вялікодны дзень, Дзень Божага Цела, 15 жніўня - Унебаўзяцце Найсвяцейшай Панны Марыі, 1 лістапада - Дзень Усіх Святых, 25 снежня - Божае Нараджэнне, 26 снежня - другі дзень Божага Нараджэння). 

- Юрыдычнае прызнанне касцёльных шлюбаў 

- Супрацоўніцтва Касцёла і Дзяржавы ў сферы абароне інстытуцыі сям'і (перш за ўсё - пытанне абортаў)

- Права бацькоў на рэлігійнае выхаванне дзіцяці - дзіцячыя садкі і школы, згодна з жаданнем бацькоў, арганізуюць навуку рэлігіі ў рамках плана заняткаў. Праграму гэтых заняткаў апрацоўвае Касцёл. Навучанне праводзіць настаўнік, які атрымаў упаважненне ад дыяцэзіяльнага біскупа. Касцёл мае права праводзіць рэлігійныя заняткі для дарослых, і таксама ствараць акадэміцкія душпастэрствы на Унівэрсітэтах.

- Дзеці і моладзь, якая знаходзіцца на адпачынку ў лягерах, даецца магчымасць удзелу ў Святой Імшы ў нядзелю і святы.

- Касцёл мае права закладаць дзіцячыя садкі, школы, і іншыя асветніцкія ўстановы (якія могуць датавацца праз Дзяржаву).

- Касцёл мае права закладаць Унівэрсітэты, духоўныя сэмінарыі, навуковыя цэнтры, а таксама асобныя рэлігійныя факультэты пры Ўнівэрсітэтах.

- Душпастарская апека Касцёла над жаўнерамі-каталікамі. Інстытут ваенных капеланаў у войску. Жаўнеры маюць права ўдзельнічаць у Святой Імшы ў нядзелі і буйныя Святы.

- Душапастарская апека Касцёла ў турмах, інтэрнатах, шпіталях.

- Права Касцёла на свабодны друк, выдаўніцтва  і распаўсюжванне матэрыялаў.

- Права мець Касцёльныя Сродкі Масавай Інфармацыі, а таксама карыстацца дзяржаўнымі СМІ.

- Права на рэалізацыю місійнай, дабрачыннай і апякунчай дзейнасці. Збор сродкаў праз спецыяльныя Фундацыі.

- Дзяржава ў меру мажлівасцяў накіроўвае сродкі на аднавене і кансэрвацыю сакральных аб'ектаў, што з'яўляюцца помнікамі культуры

- Касцёльныя асобы маюць права набываць нерухомую і рухомую маёмасць згодна з правам

- Касцёл мае права на будову сакральных аб'ектаў і могілак, рашэнне прымае біскуп, і ўзгадняе яго з адміністратыўнымі ўладамі

- У кожнай дыяцэзіі ствараецца супольная камісія па ахове сакральных помнікаў культуры

- Свабодная дзейнасць Каталіцкіх кляштароў і законаў (ардэноў).


Гляздіце тэкст Канкардату з Польшчай 1993 г.  http://pl.wikisource.org/wiki/Konkordat_mi%C4%99dzy_Stolic%C4%85_Apostolsk%C4%85_i_Rzeczpospolit%C4%85_Polsk%C4%85
Белорусская железная дорога на 40% увеличила производство водки 

http://www.belaruspartisan.org/bp-forte/?page=100&backPage=13&news=25484&newsPage=0
Фоткі МФа з надпісам "Смаленск - гэта Беларусь" - бяспрэчна добры крэатыў, засталося толькі зрабіць тыя самыя надпісы ў Дзвінску, Троках ды Беластоку. У свой час і такія з'явяцца...

Калі размаўляць пра "страчанныя тэрыторыі на Ўсходзе", прыгожа казаць пра Вялікую Беларусь да Вязьмы ці да Мажайску, але спярша трэба падумаць, што б было з краінай, калі б яна атрымала гэтыя тэрыторыі ў канцы 1920-х гадоў.

На самым пачатку 1929 года была ўтворана Заходняя вобласць РСФСР, са сталіцай ў Смаленску, і ў якую ўвайшлі цалкам тэрыторыі Бранскай, Смаленскай абласцёў, таксама часткі Калужскай, Цвярской абласцёў і Вялікалуцкая Акруга. (Межы гэтага ўтвору практычна паўторваюць усходнюю мяжу ВКЛ XV стагодзя - мара бел. нацыяналіста). Агульная тэрыторыя - 163.8 км кв, з насельніцтвам 6 778 тысяч.
Па некаторых зветках, планавалася аб'яднанне гэтай вобласці з БССР (якая была значна меньшая і па тэрыторыі, і па насельніцтву). Так званае Трэцяе Ўзбуўненне БССР 1929-1930 г. было выгоднае для кіраўніцтва Саюзу - БССР ператварылася б з мініяцюрнай памежнай  тэрыторыі ў паўнавартастую па велічыні адміністрацыйную адзінку, са сталіцай у Магілёве. Нават з пункту гледжання кіравання тэрыторыямі было бязглуздзіцай існаванне карлікавай памежнай Саюзнай Рэспублікі, каля якой месцілася геаграфічна і  гаспадарча блізкая Заходняя вобласць.

Чаму ня адбылося гэтае Ўзбуйненне дакладна невядома, але адсутнасць Трэцяга Ўзбуйнення было адной з самых важных падзеяў XX стагодзя, якая фактычна выратавала і БССР, і сучасную Рэспубліку Беларусь ад татальнай і бяззваротнай асіміляцыі, і немагчымага адрыву ад Расеі.

Насельніцтва Смаленскай вобласці - 1 млн, Бранскай - 1.5, разам яны б станавілі 20% насельніцтва краіны (з 12.5 млн). Гэта значыць, што расейская меньшыня станавіла бы ў 1991 годзе каля 25-30%, нават больш чым ва Ўкраіне.

Усходнія тэрыторыі можна параўнаць з Усходам Украіны, савецкае кіраўніцтва якой здолела выбіць у Масквы экстра-тэрыторыі, на вялікае няшчасце украінскага народу. Відавочна, што Данбаас і Крым будуць яшчэ доўга цягнуць Украіну на дно, а бяз іх Украіна даўно б мела нармальны Парламент з Урадам. Тое самае можна сказаць пра яшчэ адну разарваную паміж Захадам і Усходам краіну - Турэччыну. Ататюрк здолеў утрымаць значную частку Курдыстану ў межах Турэччыны, але цягам астатніх 40 год краіна плаціць вялікі кошт за бязплодныя горныя тэрыторыі, дзе беднае кансэрватыўнае мусульманскае насельніцтва з кожным годам больш і больш множыцца. А без Курдыстану ўсе было б значна лепей...

Уявіце зараз выбары 1994, ці 2006 году на Далекім Усходзе Беларусі - Смаленск і Бранск у 1994 ня прагаласавалі б нават за Лукашэнку - паглядзіце за каго яны галасавалі на працягу апошніх 17 гадоў.

Парадаксальна, але дзякуючы савецкаму кіраўніцтву, што пашкадавала зямлі для братняй рэспублікі, зараз Беларусь мае найлепшыя магчымасці для кансалідавання нацыі вакол пра-заходняга выбару развіцця - бальшыня насельніцтва жыве ў Заходняй ды Цэнтральнай Беларусі, праблемы расейскай меншасці практычна ня існуе - за 18 год незалежнасці іх рэальная прысутнасць у грамадзтве - да 6-7 адсоткаў, што робіць іх нават трэцяй этнічнай меншасцю, пасля палякаў.

Таму ня трэба дужа плакаць з-за пустэльных тэрыторыяў са спітым насельніцтвам - іх можна ўзяць у сваю сферу ўплыву амаль у любы момант, лепей паглядзець на тое, што рэальна патрэбна Беларусі, і дзе ляжыць сапраўдны гістарычны і культурны цэнтр, - гэта ўсяго 2 гадзіны ад Менску самаходам...

Advertisement

Customize
This page was loaded Dec 9th 2009, 9:25 pm GMT.